Аляксандр Васільевіч Дубаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васільевіч Дубаў
Нараджэнне 11 красавіка 1955(1955-04-11) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Васільевіч Дубаў (нар. 11 красавіка 1955, Вязнікі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1981 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Віцебскай вобласці. З 2000 года — Віцебскі транспартны пракурор. З 2008 года — Мінскі транспартны пракурор. З 2012 года — першы намеснік Беларускага транспартнага пракурора. З 2014 года па 2019 год — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[2].

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
  2. Дубаў Аляксандр Васільевіч