Аляксандр Віктаравіч Аутка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Аутка
Нараджэнне 16 студзеня 1972(1972-01-16) (52 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Аляксандр Віктаравіч Аутка (нар. 16 студзеня 1972, в. Гліняны Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія».

Працаваў слесарам-рамонтнікам 2-га разраду, памочнікам загадчыка свінафермы, спецыялістам па кормавытворчасці, вядучым заатэхнікам калгаса «Скідзельскі», галоўным заатэхнікам СВК «Скідзельскі», начальнікам службы па ўзнаўленні агракамбіната «Ждановічы», вядучым заатэхнікам-селекцыянерам Гродзенскага племпрадпрыемства, дырэктарам Гродзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па свінагадоўлі, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гападаркі і харчавання Гродзенскага райвыканкама, намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі СВК «Скідзельскі», дырэктарам прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Скідзельскае», дырэктарам філіяла «Скідзельскі» прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Скідзельаграпрадукт», дырэктарам філіяла «Скідзельскі», першым намеснікам генеральнага дырэктара агракамбіната «Скідзельскі».

Выбіраўся дэпутатам Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў 26, 27 і 28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Зноскі