Перайсці да зместу

Аляксандр Віктаравіч Прохараў (урач)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Прохараў
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера цукровы дыябет, анкалогія, абдамінальная хірургія[d], хірургічная эндакрыналогія[d] і імунатэрапія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2005)
Навуковае званне
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Віктаравіч Прохараў (нар. 1959) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (2005)[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галіна навуковых інтарэсаў: лячэнне дыябетычных гангрэн, хранічнага панкрэатыту і пухлін панкрэтабіліярнай сістэмы, трансплантацыйныя метады лячэння цукровага дыябету[2]. Асноўнымі напрамкамі навукова-практычнай дзейнасці з’яўляюцца: пухліны гепатапанкрэатабіліярнай зоны, абдамінальная хірургія, хірургічная эндакрыналогія, імунатэрапія ў лячэнні пацыентаў са злаякаснымі новаўтварэннямі[3].

Аўтар больш за 229 навуковых прац, 5 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, 12 інструкцый па прымяненні, падрыхтаваў 2-х кандыдатаў медыцынскіх навук[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе ў складзе калектыву аўтараў (праф. Траццяк С. І., праф. Леанцюк А. С., праф. Рудзянок В. В., к.м.н. Рамановіч В. П., к.м.н. Гаранаў В. А.) удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за распрацоўку хірургічнага метаду лячэння цукровага дыябету[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.