Аляксандр Данілавіч Шаколін
Аляксандр Данілавіч Шаколін | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1994 (74 гады) |
Месца смерці | |
Узнагароды і прэміі |
Аляксандр Данілавіч Шаколін (3 студзеня 1920, в. Высокае, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 25 лістапада 1994, Сортавала) — савецкі трактарыст, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай школе. Самастойна вывучыўся на трактарыста, з 16 гадоў працаваў механізатарам у мясцовым калгасе. У 1940 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Сартавальскі раён Карэліі і ўладкаваліся на працу ў мясцовы калгас. Неўзабаве пасля гэтага Аляксандр быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Ленінградскай ваеннай акрузе.
У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у абароне Ленінграда, быў паранены. Пасля лячэння ў шпіталі вярнуўся на фронт. Удзельнічаў у баях пад горадам Вялікія Лукі, дзе атрымаў цяжкае раненне. Пасля лячэння быў накіраваны на нестраявую пасаду ў тылавую часць.
Пасля дэмабілізацыі працаваў рабочым, затым механізатарам у вучэбна-вопытнай гаспадарцы Сартавальскага сельскагаспадарчага тэхнікума. У 1960 годзе перайшоў у саўгас «Сартавальскі» і зарэкамендаваў сябе як спецыяліст па вырошчванні бульбы і нарыхтоўцы кармавых культур. У 1973 годзе дамогся рэкорднага ўраджаю, сабраўшы ў сярэднім па 266 цэнтнераў бульбы з гектара. У гэтым жа годзе за вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць ў выкананні прынятых абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу збожжа і іншых прадуктаў земляробства яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Айчыннай вайны II-й ступені (1985) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі. Двойчы прымаў удзел у Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (1968, 1970).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Призвание : рассказы о Героях Соц. Труда. — Петрозаводск : Карелия, 1975. — C. 232—241.
- Асобы
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Карэліі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне