Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч
 
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Член у
Нараджэнне 12 мая 1972(1972-05-12) (48 гадоў)

Аляксандр Мікалаевіч Юшкевіч (нар. 12 мая 1972, Магілёў) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст-прававед). Працаваў другім і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выканаўчым дырэктарам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк „Беларусбанк“». Старшыня рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[2].

Зноскі