Аляксандр Міхайлавіч Данчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Данчанка
Нараджэнне 18 жніўня 1964(1964-08-18) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За адвагу»

Аляксандр Міхайлавіч Данчанка (нар. 18 жніўня 1964, п. Бабакі Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога.

Працаваў электразваршчыкам, начальнікам атрада ваенізаванай аховы Гомельскага завода ліцця і нармалей, начальнікам аддзела Гомельскай мытні, начальнікам аддзела Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці, намеснікам начальніка аддзела Гомельскага аблвыканкама, намеснікам дырэктара па эканамічнай бяспецы, начальнікам упраўлення бяспекі Гомельскага завода ліцця і нармалей.

З 1983 года па 1985 год праходзіў ваенную службу на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. З’яўляецца намеснікам старшыні Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За адвагу», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР воіну-інтэрнацыяналісту[1].

Зноскі