Аляксандр Пятровіч Данялюк
Выгляд
Аляксандр Пятровіч Данялюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | люты 1937 (39 гадоў) |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, публіцыст |
Аляксандр Пятровіч Данялюк (псеўданімы: Olda; Edmund Stefański; 30 лістапада 1897, Варшава — люты 1937 ?) — палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1917 у Расіі, член Чугуеўскага рэўкама. У 1919 вярнуўся ў Польшчу. У 1921—1923 гадах сакратар акруговага камітэта Дамброўскага басейна КПП, член ЦК КП Усходняй Галіцыі. Адзін са стваральнікаў КПЗБ. У 1924 кааптаваны ў ЦК, член Сакратарыята ЦК КПЗБ. Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі. Тройчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1930 у апараце Выканкама Камінтэрна. У 1931—1935 у КП Румыніі: член ЦК і Палітбюро ЦК. З канца 1935 на гаспадарчай рабоце ў СССР.
Арыштаваны ў лютым 1937; загінуў. Рэабілітаваны ў 1955 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данялюк Аляксандр Пятровіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі ў 1937 годзе
- Члены Камуністычнай партыі Польшчы
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Камуністы Румыніі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР