Румынская камуністычная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камуністычная партыя Румыніі
Partidul Comunist Român
Flag of PCR.svg
Лідар Нікалае Чаўшэску (да снежня 1989)
Дата заснавання 8 мая 1921 года
Дата роспуску 22 снежня 1989 года
пераемніца - Румынская камуністычная партыя, 2010
Штаб-кватэра Бухарэст
Ідэалогія марксізм-ленінізм, нацыянал-камунізм
Інтэрнацыянал Камінтэрн
Партыйны друк Скынтэя
Commons-logo.svg Камуністычная партыя Румыніі на Вікісховішчы

Румынская камуністычная партыя, або РКП (рум.: Partidul Comunist Român) — румынская камуністычная палітычная партыя, якая з'яўлялася прадаўжальніцай бальшавіцкага крыла Румынскай сацыялістычнай партыі. Першапачаткова ідэалогіяй партыі былі падрыхтоўка камуністычнай рэвалюцыі і адмова ад нацыяналістычнага праекта Вялікая Румынія, пры Чаўшэску ў ёй нарасталі нацыяналістычныя памкненні.

РКП у міжваенны перыяд была невялікай нелегальнай групоўкай, якая знаходзілася пад прамым кантролем Камінтэрна. У 1930-я гады большасць актывістаў знаходзіліся ў зняволенні ці беглі ў СССР.

Камуністычная партыя выйшла на пярэдні план румынскай палітыцы ў жніўні 1944 года, калі камуністы прынялі ўдзел у палацавым перавароце і звяржэнні пра-нацысцкага ўрада Іона Антанеску. З дапамогай савецкіх сіл РКП адправіла караля Міхая I у выгнанне і ўсталявала аднапартыйны рэжым у 1948 годзе, які праіснаваў аж да Румынскай рэвалюцыі 1989 года.

Абвешчана па-за законам 29 снежня 1989 года дэкрэтам Фронту нацыянальнага выратавання.

Пераемніцай «гістарычнай» РКП лічыць сябе Румынская камуністычная партыя, створаная ў 2010 годзе

З'езды РКП[правіць | правіць зыходнік]

Усе з'езды, акрамя III—V, адбыліся ў Бухарэсце.

  • I з'езд — 8—12 мая 1921;
  • II з'езд — 3—4 кастрычніка 1922;
  • III з'езд — верасень 1924;
  • IV з'езд — 29 чэрвеня — 2 ліпеня 1928;
  • V з'езд — 3—24 снежня 1931;
  • VI з'езд — 21—23 лютага 1948;
  • VII з'езд — 23—28 снежня 1955;
  • VIII з'езд — 20—25 чэрвеня 1960;
  • IX з'езд — 19—24 ліпеня 1965;
  • X з'езд — 6—12 жніўня 1969;
  • XI з'езд — 25—28 лістапада 1974;
  • XII з'езд — 1979;
  • XIII з'езд — 1984;
  • XIV з'езд — 20—24 лістапада 1989.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Генеральныя сакратары КПР