Аляксандр Аляксандравіч Сафонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Сафонаў)
Футбол
Аляксандр Сафонаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Сафонаў
Нарадзіўся 17 снежня 1991(1991-12-17)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўстрыя Бішафсгофен
Нумар 29
Маладзёжныя клубы
2002—2004 Украіна Алімпік (Кіраваград)
2007—2008 Украіна Аметыст (Александрыя)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Украіна Аметыст (Александрыя)
2011 Украіна Александрыя 0 (0)
2012—2013 Украіна Бурэвіснык (Пэтровэ)
2014 Украіна АФ П’ятыхацка (Валадымырыўка)
2015—2016 Украіна Чаркаскі Дняпро 33 (3)
2016 Украіна Мікалаеў 6 (0)
2016—2017 Украіна Нова Паліцыя (Крапыўныцкы)
2017 Беларусь Слуцк 28 (3)
2018 Украіна Валынь (Луцк) 11 (0)
2018 Украіна Чаркашчына-Акадэмія 13 (1)
2019 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 18 (5)
2020—2022 Украіна ЛНЗ-Лэбэдын 39 (1)
2022— Аўстрыя Бішафсгофен
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Сафонаў (нар. 17 снежня 1991, Знам’янка, Кіраваградская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Бішафсгофен».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На юнацкім узроўні гуляў за кіраваградскі «Алімпік» і александрыйскі «Аметыст». З 2008 года гуляў на аматарскім узроўні ў розных клубах Кіраваградскай вобласці, у другой палове 2011 года выступаў за моладзевы склад «Александрыі».

У пачатку 2015 года далучыўся да клуба «Чаркаскі Дняпро», з якім атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2015/16 гуляў за каманду ў Першай лізе ў якасці трывалага іграка асновы. У жніўні 2016 года перайшоў у іншы першалігавы клуб «Мікалаеў», але ўжо ўвосень пакінуў яго.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але ўжо ў красавіку замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцы апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[3].

У снежні 2017 года стаў іграком луцкай «Валыні»[4]. У ліпені 2018 года перайшоў у «Чаркашчыну-Акадэмію», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў крэмэнчуцкі «Крэмінь». Разам з «Крэмінем» выйшаў у Першую лігу, аднак у верасні 2019 года пакінуў каманду.

У студзені 2020 года далучыўся да аматарскага клуба «ЛНЗ-Лэбэдын», з якім у сезоне 2021/22 гуляў ужо ў Другой лізе. У ліпені 2022 года перайшоў у клуб «Бішафсгофен» з трэцяй аўстрыйскай лігі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Украіна Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны (2): 2014/15, 2018/19

Зноскі