Аляксандр Сяргеевіч Дарожка
| |
Поўнае імя | Аляксандр Сяргеевіч Дарожка |
Нарадзіўся |
19 жніўня 1991 (33 гады) |
Грамадзянства |
![]() |
Рост/Вага | 172 см / 63 кг |
![]() |
Алякса́ндр Сярге́евіч Даро́жка (нар. 19 жніўня 1991, Мінск) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца біятлонам з 2004 года, выхаванец СДЮШАР № 1 горада Мінска, выступае за клуб «Дынама» (Мінск). Асабісты трэнер у цяперашні час (2016) — Анатоль Іванавіч Палякоў.
Юніёрская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У міжнародных спаборніцтвах упершыню прыняў удзел у 2009 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Кэнмары, заняў 14-е месца ў спрынце і пасьюце і 28-е месца ў індывідуальнай гонцы. На наступным сусветным чэмпіянаце ў Турсбю лепшым вынікам Аляксандра ў асабістых відах было сёмае месца ў гонцы пераследвання, а ў эстафеце зборная Беларусі з удзелам Дарожкі фінішавала пятай.
У 2011 годзе Дарожка ва ўсіх асабістых гонках юніёрскіх турніраў трапляў у топ-20 на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Нове-Места-на-Мораве яго лепшым вынікам было дзесятае месца ў спрынце, а на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Валь-Рыдана — восьмае месца ў гонцы пераследвання. У эстафетнай гонцы чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі выйграла бронзавыя медалі, акрамя Дарожкі ў складзе былі Ірына Крыўко, Дар’я Несцерчык і Аляксей Абромчык.
На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2012 у Осрблі быў 11-м у спрынце, 18-м у гонцы пераследвання і 30-м у індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2012 у Кантыялахці лепшым вынікам стала 18-е месца ў пасьюце.
Дарослая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў на Кубку IBU у сезоне 2010/11 на этапе ў Ансі, у індывідуальнай гонцы заняў 58-е месца. У сезоне 2011/12 набраў свае першыя ачкі, заняўшы 31-е месца ў спрынце ў Аўстрыі, а ўсяго у тым сезоне прыняў удзел у шасці асабістых гонках і ва ўсіх набіраў ачкі.
У 2013 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Банске заняў пятае месца ў спрынце, быў 12-м у гонцы пераследвання і 48-м у індывідуальнай гонцы.
На Кубку свету дэбютаваў у на чацвёртым этапе сезону 2013/14 у Оберхофе, заняўшы 44-е месца ў спрынце. У сваёй другой гонцы, пасьюце, набраў першыя ачкі, фінішаваўшы 38-м. У лютым 2014 года ўвайшоў у склад беларускай каманды на Алімпіядзе ў Сочы і стаў самым маладым спартсменам сярод прадстаўнікоў Беларусі на гэтых гульнях[1]. На Алімпіядзе прыняў удзел толькі ў індывідуальнай гонцы, дзе заняў 79-е месца.
Прапусціў значную частку сезона 2014/15 з-за траўмы нагі. На чэмпіянаце свету 2015 у Кантыялахці быў 74-м у індывідуальнай гонцы.
Сезон 2015/16 быў для спартсмена лепшым у кар’еры. На этапах Кубка IBU Дарожка неаднаразова трапляў у топ-10, лепшым вынікам стала трэцяе месца ў гонцы пераследвання на этапе ў Арберы. На Кубку свету беларус стаў 21-м на этапе ў Кэнмары. На чэмпіянаце свету 2016 ў Халменколене быў 32-м у спрынце, 46-м у гонцы пераследвання і 15-м і ў эстафеце.
Агульны залік у Кубку свету
[правіць | правіць зыходнік]- 2015—2016 — 56-е месца (80 ачкоў)
- 2014—2015 — (0 ачкоў)
- 2013—2014 — 85-е месца (16 ачкоў)
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт.
Жанаты, ёсць дзеці. Айцец Сяргей і брат Яўген таксама займаліся біятлонам, дзед Георгій займаўся лыжным спортам.
Зноскі
- ↑ Белорусские олимпийцы в Сочи-2014(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2016. Праверана 20 сакавіка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Сяргеевіч Дарожка — профіль на сайце IBU (англ.)
- Профіль biathlon.com.ua