Перайсці да зместу

Аляксандр Сяргеевіч Нявераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сяргеевіч Нявераў
Дата нараджэння 21 сакавіка 1945(1945-03-21) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ
Выдатнік адукацыі

Аляксандр Сяргеевіч Нявераў (нар. 21 сакавіка 1945, пас. Болшава, Мыцішчанскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне машынабудаўнічага матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1997)

Скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія драўніны", 1968), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1978).

Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1971–1983, загадчык сектара СКБ), Гомельскім політэхнічным інстытуце (1983–1988, дацэнт), Гомельскім кааператыўным інстытуце (1988–1994, загадчык кафедры "Хімія і фізіка"), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1994, будаўнічы факультэт , кафедра "Фізіка і хімія", загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фізічная хімія; кампазіцыйныя матэрыялы на аснове палімераў і нізкамалекулярных вадкасцей; ахова матэрыялаў ад карозіі.

Бронзовы медаль ВДНГ СССР (1978), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2013).

  • Научные основы создания низкомодульных машиностроительных материалов на базе термопластов и ограниченно совместимых с ними жидкостей : диссертация ... доктора технических наук в форме научного доклада : 05.02.01 : защищена 06.10.1993 : утверждена 13.05.1994 / Неверов Александр Сергеевич. — Гомель, 1993.
  • Адаптация материалов к внешним воздействиям / В. А. Гольдаде, А. С. Неверов. — Гомель, 2016.
  • Коррозия и защита материалов : учебное пособие / А. С. Неверов, Д. А. Родченко, М. И. Цырлин. — Минск, 2007.
  • Smart materials taxonomy / Victor Goldade, Serge Shil’ko, Alexander Neverov. — Boca Raton [et al.], 2016.

Зноскі

  • Нявераў Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 404.
  • Неверов Александр Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 399.