Аляксандр Сяргеевіч Субота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Субота
Aliaksandr Subota with 2012 medal.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Субота Аляксандр Сяргеевіч
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Клуб Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства (ШВСМ)
Нарадзіўся 28 жніўня 1984(1984-08-28) (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Трэнеры Т. М. Шыманская
В. М. Бельскі
А. А. Майструк

Аляксандр Сяргеевіч Субота (нар. 28 жніўня 1984, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа. Бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы, чэмпіён свету і Еўропы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе скончыў Мінскі Дзяржаўны каледж прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мадэльер-канструктар абутку і гарбарна-галантарэйных вырабаў.

У 2010 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры ў Мінску па спецыяльнасці трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы.

Пачаў займацца спортам у Мінску ў 1996 годзе (12 гадоў). Займаўся веславаннем на байдарках і каноэ ў Юрыя Міхайлавіча Асмалоўскага . У 2000 годзе перайшоў да трэнера Тамары Мікалаеўны Шыманскай і пачаў займацца лыжнымі гонкамі, як спартсмен з абмежаваннямі па здароўі. У 2002 годзе заняўся лёгкай атлетыкай (кіданне дзіды, скачкі, спрынт) і ўвайшоў у склад Нацыянальнай зборнай па інваспорце Рэспублікі Беларусь. З 2003 па 2008 года трэніраваўся ў Віктара Міхайлавіча Бельскага, а з 2008 года трэніруецца ў Анатоля Аляксеевіча Майструка. У наш час асноўны від праграмы ў лёгкай атлетыцы — трайны скачок і скачкі ў даўжыню.

Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Рэспублікі Беларусь (2006—2008 гг.).

У 2012 годзе атрымаў званне «Майстар спорту міжнароднага класа».

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Паралімпійскія гульні
Год Турнір Дысцыпліна Месца Вынік
2012 XIV летнія Паралімпійскія гульні ў Лондане трайны скачок 3Bronze medal icon.svg Бронза 14.00
Чэмпіянаты
Год Турнір Дысцыпліна Месца
2005 Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню 3Bronze medal icon.svg Бронза
2006 Чэмпіянат свету ў зачыненым памяшканні скачкі ў даўжыню 1Gold medal icon.svg Золата
2007 адкрыты чэмпіянат Германіі скачкі ў даўжыню 1Gold medal icon.svg Золата
2010 Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню 3Bronze medal icon.svg Бронза
2011 Адкрыты чэмпіянат Украіны скачкі ў даўжыню 1Gold medal icon.svg Золата
трайны скачок 1Gold medal icon.svg Золата
2012 Чэмпіянат Еўропы скачкі ў даўжыню 3Bronze medal icon.svg Бронза
трайны скачок 1Gold medal icon.svg Золата
2013 Чэмпіянат Свету (Ліён) трайны скачок 2Silver medal icon.svg Срэбра
2014 Чэмпіянат Еўропы (Swansea) трайны скачок 2Silver medal icon.svg Срэбра

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.