Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Кравецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Кравецкі
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Кравецкі
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1996(1996-10-02)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2018 Беларусь Орша 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксандр Кравецкі (нар. 2 кастрычніка 1996) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай навапалачан. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 29 красавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (0:2).

У лютым 2017 года стала вядома, што Кравецкі пакідае «Нафтан»[2]. У пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», аднак згуляў толькі ў трох матчах і ў тым жа годзе пакінуў каманду.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Нафтан Беларусь 28 3
2015 дубль Нафтан Беларусь 25 8
2016 Д1 Нафтан Беларусь 2 0
2018 Д2 Орша Беларусь 3 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Krovetskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Игорь Довгялло, Олег Шкабара и Александр Кровецкий покинут "Нафтан" (руск.). football.by (1 лютага 2017). Праверана 26 красавіка 2024.