Аляксандр Іванавіч Жукоўскі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аляксандр Янавіч Жукоўскі)
Аляксандр Іванавіч Жукоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1820 | ||||||
Смерць | 1915 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Клацільда з Цеханавецкіх[d] | ||||||
Званне | штабс-капітан |
Аляксандр Іванавіч Жукоўскі (1820—1915) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Штабс-капітан корпуса інжынераў шляхоў паведамленняў .
У 1855—1859/1860 гадах маршалак шляхты Рагачоўскага павета[1]. Памешчык, паводле 10-га народнага перапісу за ім лічыліся маёнткі Весялова (Шапчыцы), Меркулавічы і Лесавая Буда.
Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў. Быў схоплены, трымаўся ў Магілёўскім астрогу[2].
Пахаваны ў сямейнай пахавальні ў неаегіпецкім стылі на Польскіх могілках Магілёва.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Клацільдай з Цеханавецкіх, дачкой Яна Цеханавецкага, клімавіцкага маршалка, і Клацільды з Галынскіх. Мелі сына Альгерда.
Зноскі
- ↑ Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
- ↑ НАРЫСЫ ГІСТОРЫІ КАРМЯНШЧЫНЫ: выбары Прадвадзіцеля ў 1863 г.