Капліца-надмагілле Жукоўскіх (Магілёў)
| Славутасць | |
| Капліца-надмагілле Жукоўскіх | |
|---|---|
| | |
| 53°54′16″ пн. ш. 30°19′08″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неаегіпецкі стыль[d] і мадэрн |
Капліца-надмагілле Жукоўскіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як надмагілле Жукоўскіх. Помнік архітэктуры мадэрну і архаікі[1] (неаегіпецкі стыль). У склепе быў пахаваны маршалак шляхты Рагачоўскага павета Аляксандр Жукоўскі (1820—1915)[2] і, верагодна, ягоная жонка Клацільда з Цеханавецкіх (шыльда не захавалася).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана сенню на 4 егіпецкіх калонах, якія пастаўлены на квадратны подыум і трымаюць плоскае перакрыцце пад шатровым дахам з крыжом. Магутны антаблемент ад фронта пакрыты рэльефнымі крылатымі дыскамі і фланкіраваны канічнымі пінаклямі з вазамі. Унутры на тарцовай сцяне прамавугольны партал з рэльефным крыжом па цэнтры і скульптурай анёла ў аснаванні з правага боку[1].
Зноскі
- ↑ а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Старонк на сайце Польскіх могілак
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
