Аляксей Аляксандравіч Гайдашоў
Аляксей Аляксандравіч Гайдашоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1959 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, палярны даследчык |
Навуковая сфера | геаграфія |
Альма-матар |
Алексей Аляксандравіч Гайдашоў (нар. 1959, Мінск) — беларускі навуковец, географ, палярны даследчык. Намеснік начальніка Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра. Чэмпіён БССР, СССР, Узброеных Сіл СССР па ваенна-прыкладных відах спорту, плывец-аквалангіст[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску[1].
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ[1]. Падчас вучобы вёў навуковую працу, хадзіў у паходы, засвоіў прафесію аквалангіста. Яшчэ студэнтам захапіўся Антарктыдай.
Пасля сканчэння ўніверсітэта ўладкаваўся на працу ў аддзел гідралогіі Гідраметэацэнтра Беларусі. Менавіта Гідраметэацэнтр быў адзінай арганізацыяй, якая магла камандзіраваць спецыялістаў на працу ў арктычныя экспедыцыі. У 1985 годзе адправіўся ў Ленінград, дзе вучыўся за свой кошт на спецыяльных курсах для палярных даследчыкаў, скончыў іх.
Адмовіўся ад зімоўкі на станцыях «Белінсгаўзена» і «Маладзёжная» — Гайдашоў хацеў на аддаленую станцыю.
Першая экспедыцыя
[правіць | правіць зыходнік]Магчымасць адправіцца на станцыю такога кшталту — «Ленінградскую» — надарылася ў 1988 годзе. Станцыя размяшчалася на гары, на вышыні 740 м над узроўнем мора. Менавіта Гайдашову пашчасціла зафіксаваць рэкордную хуткасць ветру ў Антарктыдзе — 78 м/с (280 км/гдз). Першая экспедыцыя Гайдашова працягвалася больш за год. Яшчэ некалькі месяцаў на караблі «Акадэмік Фёдараў» дабіраліся назад да берагоў СССР.
Другая экспедыцыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе, упершыню пасля доўгага перапынку, у Антарктыду зноў адправіліся беларускія спецыялісты. З 3 лістапада 2006 па красавік 2007 Гайдашоў разам з іншым беларусам Леанідам Турышавым удзельнічаў у 52-й расійскай экспедыцыі на станцыю «Маладзёжная». Даследчыкі адплылі з Пецярбургскага марскога порта на «Акадэмік Фёдараў». Гайдашоў і Турышаў сталі першымі навукоўцамі, якія прадстаўлялі ў Антарктыдзе суверэнную Беларусь.
Беларускія палярнікі вывучалі магчымасць стварэння ў тым рэгіёне беларускай палярнай станцыі. У мэты экспедыцыі беларусаў уваходзілі пошукі месца, дзе будзе базавацца будучая беларуская антарктычная станцыя. Палярнікі правялі абследаванне палярнай станцыі «Гара Вячэрняя» — закансерваванай расійскай станцыі, якую было прапанавана асвайваць. Станцыя знаходзіцца ў зоне актыўнай дзейнасці ледавіка. Пад час палярнай камандзіроўкі беларусы жылі на станцыі «Маладзёжная», у 18 км ад «Гары Вячэрняй». Навукоўцы правялі абследаванне ўсіх будынкаў і збудаванняў, праверылі іх тэхнічны стан. Асаблівая ўвага была звернута на экалагічую сітуацыю — у выніку дзейнасці савецкай, а потым расійскай станцыі скапілася вялізная колькасць адходаў. Да гэтага база была закансерваванай на працягу 13 гадоў.
Трэцяя экспедыцыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2007—2008 гадах Аляксей Гайдашоў разам з трыма іншымі беларускімі даследчыкамі (Віктар Дзёмін, Ігар Бык, Вячаслаў Шпілеўскі) удзельнічаў у 53-й расійскай антартычнай экспедыцыі. Экспедыцыя працягвалася каля паловы года. Беларусы правялі 102 дні на палявой арктычнай базе «Гара вячэрняя», якая была выдзелена рускімі пад час першай сумеснай экспедыцыі. Спецыялісты працягнулі рэкансервацыю аб’ектаў базы, якую распачалі ў экспедыцыі 2006—2007 гадоў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Ірына Гайдашова.
- Сын — Аляксей Аляксеевіч Гайдашоў (нар. 1981).
- Прыёмны сын — Дзмітрый Аляксандравіч Аляксееў (нар. 1984).
- Сын — Дзмітрый Аляксеевіч Гайдашоў (нар. 1985).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Газета «Звязда»: «Далёкае падарожжа ў „краіну“, дзе нараджаюцца айсбергі» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Газета «7 дней»: «Вместе даже в Антарктиде» Архівавана 16 студзеня 2021.
- Onliner.by: «Беларусь в Антарктиде. Почему наши полярники строят собственную станцию на ледяном континенте (фото)»
- «Даже у крепких мужчин случаются нервные срывы». Узнали, как белорусы каждый год зимуют в Антарктиде Архівавана 28 кастрычніка 2020.