Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў
Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1946 |
Дата смерці | 24 верасня 1986 (40 гадоў) |
Аляксей Аляксандравіч Пецярбуржцаў (28 жніўня 1946, Мінск — 24 верасня 1986, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў архітэктарам — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, начальнікам аддзела, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1982 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР (1974), ПДП навукова-вытворчай зоны Акадэмгарадка АН БССР, гасзона Вышэйшай школы міліцыі ў раёне Дражні, рэканструкцыя жылых дамоў № 4 і 6 па вул. Варвашэні (1979), навучальны корпус Вышэйшай школы МУС СССР (1981) у Мінску, кафэ-сталовая ў пасёлку Сосны (1980).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Петербуржцев Алексей Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)