Аляксей Андрэевіч Арцецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксей Андрэевіч Арцецкі (21 жніўня 1984) — беларускі палітвязень, абвінавачаны і асуджаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.[1]

Храналогія пераследу[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Арцецкі — жыхар Брэста, фігурант «справы карагодаў», ўзбуджанай пасля акцыі 13 верасня 2020 года.

Аляксей знаходзіўся на волі ў статусе падазраванага па гэтай справе (па арт. 342 КК — Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да суда. 15 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста быў вынесены прысуд: 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.[2]

Зноскі