Аляксей Ягоравіч Бадаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Бадаеў)
Аляксей Ягоравіч Бадаеў
руск.: Алексе́й Его́рович Бада́ев
Deputy Chairman of the Presidium of the Supreme Soviet of the USSR[d]
31 мая 1939 — невядома
Папярэднік Ivan Khokhlov[d]
дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[d]
12 студзеня 1938 — 11 сакавіка 1946
дэпутат Вярхоўнага Савета СССР[d]
12 сакавіка 1946 — 3 лістапада 1951
Chairman of the Presidium of the Supreme Soviet of the RSFSR[d]
19 ліпеня 1938 — 9 красавіка 1943

Нараджэнне 4 (16) лістапада 1883
Смерць 3 лістапада 1951(1951-11-03) (67 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч, слесар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Ягоравіч Бадаеў (руск.: Алексе́й Его́рович Бада́ев; 4 [16] лістапада 1883, Вялікае Юр’ева, Арлоўская губерня — 3 лістапада 1951, Масква) — расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, па першай прафесіі — слесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1912 годзе быў абраны ў IV Дзяржаўную думу ад рабочай курыі Пецярбургскай губерні, член бальшавіцкай фракцыі. Выязджаў за мяжу для ўдзелу ў партыйных нарадах у Кракаве і Параніна, дзе сустракаўся з Леніным. У 1912—1913 гадах, па прапанове У. І. Леніна, з’яўляўся афіцыйным выдаўцом газеты «Праўда».

У лістападзе 1914 года быў арыштаваны разам з іншымі дэпутатамі-сацыялістамі і сасланы на вечнае пасеяленне ў Сібір, Туруханскі край, дзе працягваў рэвалюцыйную працу. Вярнуўся ў Петраград пасля Лютаўскай рэвалюцыі і быў абраны ад бальшавікоў у Петраградскую гарадскую думу.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Старшыня выбарчай камісіі па першых пасля рэвалюцыі выбарах у Петраградскую гарадскую думу, якія адбыліся 29 лістапада 1917 года. Як член РСДРП(б) з пастаўленай перад ім палітычнай задачай справіўся: па выніках выбараў бальшавікі беспрэцэдэнтна павялічылі сваё прадстаўніцтва ў Петраградскай гарадской думе з 67 да 188 мандатаў з 200. Пасля рэвалюцыі ўзначальваў органы харчовага забеспячэння Петраграда.

У першай палове 1920-х гадоў працаваў намеснікам старшыні Петраградскага (Ленінградскага) губвыканкама. З 1922 года — кандыдат у члены ЦК РКП(б). У 1925—1951 гадах — член ЦК ВКП(б). З 1930 года — старшыня Цэнтрасаюза. З 1931 года — Маскоўскага саюза спажывецкіх таварыстваў. З кастрычніка 1935 па жнівень 1937 года — намнаркама харчовай прамысловасці СССР. У 1937—1938 гадах — наркам харчовай прамысловасці РСФСР. З 1938 года намеснік старшыні Масгарвыканкама. У 1938—1944 гадах — старшыня Прэзідыума ВС РСФСР і намеснік старшыні Прэзідыума ВС СССР.

4 сакавіка 1944 гады вызвалены ад пасады пастановай 5-й сесіі Вярхоўнага Савета РСФСР I склікання.

Пасля адхілення ад пасады быў прызначаны кіраўніком трэста Галоўпіва (1943—1951). Памёр 3 лістапада 1951 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 3).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1