Аляксей Нікіфаравіч Нікіфараў
| Аляксей Нікіфаравіч Нікіфараў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 верасня 1936 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | урач, хірург, дзіцячы хірург |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1995) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Аляксей Нікіфаравіч Нікіфараў (нар. 15 верасня 1936) — беларускі ўрач-хірург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе скончыў 10 класаў Суражскай сярэдняй школы і паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1960 г. З 1960 па 1962 год працаваў хірургам Ляхавіцкай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З верасня 1962 г. па жнівень 1965 г. — аспірант кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута.
За час вучобы ў аспірантуры выканаў і ў 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля заканчэння аспірантуры на працягу года працаваў хірургам 3-й клінічнай бальніцы г. Мінска, а затым — асістэнтам кафедры агульнай хірургіі.
У 1969 годзе быў пераведзены на новаарганізаваную ў Мінскім медыцынскім інстытуце кафедру дзіцячай хірургіі, дзе да 1986 года працаваў асістэнтам, затым да 1996 года — дацэнтам, а з 1996 года — прафесарам кафедры. Вучонае званне прафесара прысвоена 12.12.2001 г.
У 1995 годзе загадам міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Нікіфараў А. Н. прызначаны галоўным пазаштатным дзіцячым хірургам МЗ Рэспублікі Беларусь і кіраўніком дзіцячага хірургічнага цэнтра.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе ім была праведзена ўпершыню ў дзіцячай хірургіі Рэспублікі Беларусь ілеарэктапластыка дзіцяці пасля татальнага выдалення тоўстай кішкі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.