Стадолішчанскі сельсавет
Стадолішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гарадоцкі раён |
Уключае | 45 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубрава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 418 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Стадо́лішчанскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дубрава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бяскатаўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бяскатава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вышадскага сельсавета[1]. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета з Вярэцкага сельсавета перададзены вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Бычыхінскага сельсавета перададзены вёскі Забароўцы і Загаране[3]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Загуззе і Маркаўцы[4].
26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стадолішча, сельсавет перайменаваны ў Стадолішчанскі сельсавет[5][6]. У 1987 годзе скасаваны вёскі Новая Зара і Перацінцы[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярэцкага сельсавета (14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло)[8]. У чэрвені 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубрава.
29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Бабахіна і Кручкі[9], 31 жніўня 2018 года — вёска Нізкія[10], 24 верасня 2021 года — вёскі Карнілы, Масееўка і Пазнякова[11].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1418 чалавек[12], з іх 89,1 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[13].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 237. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 31 августа 2018 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.