Аляксей Рыгоравіч Махнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Рыгоравіч Махнеў
Дата нараджэння 23 лютага 1921(1921-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1984(1984-12-10) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна медаль «За адвагу»

Аляксей Рыгоравіч Махнеў (23 лютага 1921, п. Кудзелька (цяпер Асбест) — 10 снежня 1984, Асбест) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сямі класаў працаваў слесарам на адным з прадпрыемстваў горада. Напярэдадні вайны, у 1940 годзе быў прызваны на службу ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў, пачынаючы з чэрвеня 1943 года і да канца баявых дзеянняў. Быў наводчыкам гарматы 1-й батарэі 1330-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка Рэзерва Галоўнага Камандавання, пазней — камандзірам гарматы і камандзірам аддзялення артылерыйскіх разведчыкаў.

Вызначыўся ў час вызвалення Віцебскай вобласці 17 лістапада 1943 года ў баях ў раёне вёскі Казьяны Дубровенскага раёна. У 1944 годзе было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, уручаны медаль «Золотая Звезда» і ордэн Леніна.

Пасля заканчэння вайны быў дэмабілізаваны і вярнуўся на родны Урал, працаваў слесарам на камбінаце «Ураласбест».

Памёр 10 снежня 1984 года, пахаваны на гарадскіх могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У школе № 8 горада Асбеста абсталяваны музей, які носіць імя А. Р. Махнева. Тут захоўваюцца фотаздымкі, асабістыя рэчы Героя, копія ўзнагароднага ліста, у якім падрабязна апісаны подзвіг адважнага артылерыста.

Адна з вуліц у горадзе Асбест носіць яго імя, а 22 чэрвеня 2011 года на доме, дзе жыў А. Р. Махнёў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Урачыстая місія адкрыцця гэтага памятнага знака была даручана праўнуку Героя — дзевяцікласніку Івану Філенкову[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.