Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі
Выгляд
| Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі | |
|---|---|
| Македонски олимписки комитет | |
| Краіна | |
| Штаб-кватэра |
|
| Тып арганізацыі | Нацыянальны алімпійскі камітэт |
| Кіраўнікі | |
| Старшыня | Васіл Тупуркоўскі |
| Генеральны сакратар | Сашо Папоўскі |
| Заснаванне | |
| Утвораны | 1992 |
| Зарэгістраваны | 1993 |
| Матчыная арганізацыя | Еўрапейскія алімпійскія камітэты[d] |
| Член у | Міжнародны алімпійскі камітэт |
| www.mok.org.mk | |
Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі (макед.: Македонски олимписки комитет) — арганізацыя, якая прадстаўляе Паўночную Македонію ў міжнародным алімпійскім руху. Заснаваны ў 1992 годзе, зарэгістраваны ў МАК у 1993 годзе.
У міжнародным Алімпійскім руху раней называўся Алімпійскі камітэт Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія (Olympic Committee of the Former Yugoslav Republic of Macedonia), што адлюстроўвала нявырашанае да 2019 міжнароднае пытанне з імем гэтай новай дзяржавы[1].
Штаб-кватэра размешчана ў Скоп’е. З’яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і іншых міжнародных спартыўных арганізацый. Ажыццяўляе дзейнасць па развіцці спорту ў Паўночнай Македоніі.