Алімпіяда па хіміі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Алімпіяда школьнікаў па хіміі - штогадовае спаборніцтва вучняў сярэдніх навучальных устаноў у тэарэтычным і практычным веданні хіміі. Хімічныя алімпіяды праводзяцца на нацыянальным, рэгіянальным і сусветным узроўнях.

У Беларусі Рэспубліканская алімпіяда школьнікаў па хіміі праходзіць у чатыры этапы: школьны, раённы, абласны (Мінскі гарадскі) і рэспубліканскі. У праграму заключнага этапу ўваходзіць рашэнне тэарэтычных задач і выкананне хімічнага эксперымента. З пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды фарміруецца каманда, якая выступае на Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе па хіміі.

Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда па хіміі (да 1991 года - Усесаюзная алімпіяда школьнікаў па хіміі) - рэгіянальнае спаборніцтва краін СНД, Балтыі і нашых бліжэйшых суседзяў. Праграма спаборніцтваў складаецца з двух тэарэтычных і аднаго эксперыментальнага тураў.

Па выніках Рэспубліканскай і Мендзялееўскай алімпіяд фарміруецца нацыянальная зборная Беларусі для ўдзелу ў Міжнароднай хімічнай алімпіядзе (IChO). Беларуская каманда спаборнічае ў IChO з 1996 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прадметныя алімпіяды