Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс (Калумбія)
Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс | |
---|---|
Амазонскі ПТК на карце Калумбіі | |
Эказона | Неатропікі |
Плошча | 483 119[1] км² |
Краіны | Калумбія |
Дэпартаменты | Амасонас, Калумбія, Ваупес, Вічада, Гуаўяре, Гуайнія, Какета |
Рэкі | Амазонка, Гуаўярэ, Жапура, Путумаё |
Тып клімату | Трапічны |
Амазонскі прыродны тэрытарыяльны комплекс (ісп.: Región Amazónica) − адзін з 6 прыродных тэрытарыяльных комплексаў Калумбіі. Знаходзіцца на поўдні Калумбіі і займае плошчу 483 119 км² або 41 % тэрыторыі краіны. З'яўляецца часткай больш шырокага экалагічнага рэгіёну Амазоніі, самай шырокай лясной зоны ў свеце, якая акрамя Калумбіі ўключае тэрыторыі Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гаяны, Перу, Сурынама і Эквадора.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва рэгіёну па перапісу 2005 года складае 742 429 чалавек. Самыя буйныя гарады рэгіёну − Фларэнсія і Сан-Хасэ-дэль-Гуаўярэ.
Эканоміка і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Сярод асноўных галін эканомікі рэгіёну развіваюцца рыбалоўства, жывёлагадоўля, высечка лесу і горная справа. У рэгіёне выяўленыя шырокія запасы нафты. Складанасць воднага басейна і нежаданне закрануць навакольнае асяроддзе абумоўлівае слабую развітасць транспартнай сістэмы рэгіёну. Асноўны спосаб доступу ў рэгіён − паветраны транспарт, у межах рэгіёну пераважае рачны транспарт. Самыя буйныя гарады злучаны з астатняй часткай краіны дарогамі.
Нацыянальныя паркі
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Амазонскага прыроднага тэрытарыяльнага комплексу размешчаны 10 нацыянальных паркаў Калумбіі:
- Альта-Фрагуа-Індзі-Васі
- Амакаяку
- Кахуінары
- Ла-Пая
- Нукак
- Пуінавай
- Рыа-Пурэ
- Серанья-дэ-Чурумбелас-Аука-Васі
- Сьера-дэ-Чырыбікетэ
- Тынігуа
Зноскі
- ↑ Atlas del Estudiante, publicación del periódico El Espectador, Dorling Kindersley, 2008.