Паветраны транспарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасажырскі рэактыўны самалёт Airbus A319

Паветраны транспарт — паняцце, якое ўключае як уласна паветраныя судны, так і неабходную для іх эксплуатацыі інфраструктуру: аэрапорты, дыспетчарскія і тэхнічныя службы.

Паветраны транспарт — самы хуткі від транспарту. Асноўная сфера прымянення паветранага транспарта — пасажырскія перавозкі на адлегласцях звыш тысячы кіламетраў. Таксама ажыццяўляюцца і грузавыя перавозкі, але іх доля вельмі нізкая. У асноўным авіятранспартам перавозяць прадукты, якія хутка псуюцца і асабліва каштоўныя грузы, а таксама пошту. У такіх выпадках, калі ў месцы пасадкі адсутнічае аэрадром (напрыклад, дастаўка навуковых груп у цяжкадаступныя раёны) выкарыстоўваюць не самалёты, а верталёты, якія не маюць патрэбы ў пасадкавай паласе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дырыжабль У-6 «Осоавиахим» 30-я гады, СССР

У 1709 годзе быў запушчаны першы паветраны шар. Зрэшты, паветраныя шары былі некіравальныя. Да канца XIX стагоддзя дамінаваць у паветры сталі велізарныя паветраныя караблі — дырыжаблі нашмат павольней самалётаў. У 30-х гадах выконвалі рэгулярныя пасажырскія рэйсы, у т ч. міжкантынентальныя. Тым не менш, да гэтага часу сфера іх ужывання: рэкламныя і забаўляльныя палёты, назіранне за дарожным рухам (хоць мяркуецца і прымяненне для транспарціроўкі грузаў).

  • Транспартныя сродкі: самалёты і верталёты
  • Шляхі зносін: паветраныя калідоры
  • Сігналізацыя і кіраванне: авіямаякі, дыспетчарская служба
  • Транспартныя вузлы: аэрапорты

Перавагі і недахопы паветранага транспарту[правіць | правіць зыходнік]

У сілу спецыфічнага спосабу перамяшчэння паветраны транспарт мае як шэраг пераваг, так і істотныя недахопы, што абмяжоўвае яго прымяненне ў якасці грузавога транспарту.

Перавагі:

  1. Высокая хуткасць
  2. Магчымасць дастаўкі грузаў у ізаляваныя раёны (у асноўным верталётны)

Недахопы:

  1. Высокі кошт перавозак
  2. Залежнасць ад надвор’я
  3. Патрабуе аэрапорты (акрамя верталётнага)
  4. Малая грузападымальнасць

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]