Амплітудная мадуляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Метады мадуляцыі
Аналагавая мадуляцыя
AM · ЧМ (FM) · ФМ (PM) · QAM · SSB
Лічбавая мадуляцыя
АМн · ФМн · ЧМн · GMSK
OFDM · COFDM · TCM
Імпульсная мадуляцыя
АІМ · ДМ · ІКМ · ΣΔ · ШІМ · ЧІМ · ФІМ
Пашырэнне спектру
DSSS · FHSS
Гл. таксама Дэмадуляція

Амплітудная мадуляцыя — від мадуляцыі, пры якой амплітуда апорнага сігналу з'яўляецца яго параметрам, які змяняецца з часам.

Ужыванне ў радыётэхніцы[правіць | правіць зыходнік]

Першыя доследы па перадачы гаворкі і музыкі з дапамогай радыёхваль метадам амплітуднай мадуляцыі ажыццявіў у 1906 годзе амерыканскі інжынер Р. Фесендэн. У яго доследах апорная частата 50 кГц радыёперадавальніка выпрацоўвалася электрамашынным генератарам (альтэрнатарам). Для яе мадуляцыі паміж генератарам і антэнай уключаўся вугальны мікрафон, што змяняў згасанне сігналу ў контуры.

З 1920 гады замест электрамашынных генератараў для генерацыі апорнай частаты сталі выкарыстоўвацца генератары на электронных лямпах. У другой палове 1930-х гадоў, па меры засваення ультракароткіх хваль, амплітудная мадуляцыя паступова пачала выцясняцца з радыёвяшчання і радыёсувязі на УКХ частотнай мадуляцыяй.

З сярэдзіны XX стагоддзя ў службовай і аматарскай радыёсувязі на ўсіх частотах пачалі ўжываць мадуляцыю з адной бакавой паласой (АБП), якая мае шэраг важных пераваг перад АМ, галоўная з якіх - звужэнне ў 2 разы паласы частаты, якую займае радыёсігнал. У сувязі з гэтым прапанавалася перавесці на АБП і масавае радыёвяшчанне, аднак гэта запатрабавала б замены ўсіх радыёвяшчальных прымачоў на больш складаныя і дарагія, таму гэта не было ажыццёўлена.

У канцы XX стагоддзя пачаўся пераход да лічбавага радыёвяшчання з выкарыстаннем сігналаў з амплітуднай маніпуляцыяй.

Вызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сігнал, напрыклад, аўдыёсігнал можа мадуляваць амплітуду (AM) ці частату (ЧМ) апорнай.
Амплітудная мадуляцыя з розным каэфіцыентам мадуляцыі. На ніжняй асцылаграме — перамадуляцыя.

Няхай

  •  — інфармацыйны сігнал, ,
  •  — апорнае ваганне.

Тады амплітудна-мадуляваны сігнал можа быць запісаны наступным чынам:

Тут  — некаторая канстанта, званая каэфіцыентам мадуляцыі. Формула (1) апісвае апорны сігнал , мадуляваны па амплітудзе сігналам з каэфіцыентам мадуляцыі . Мяркуецца таксама, што выкананы ўмовы:

Выкананне ўмоў (2) неабходна для таго, каб выраз у квадратных дужках у (1) заўсёды быў дадатным. Калі ён можа прымаць адмоўныя значэнні ў нейкі момант часу, тое адбываецца так званая перамадуляцыя (залішняя мадуляцыя). Простыя дэмадулятары (тыпу квадратычнага дэтэктара) дэмадулююць такі сігнал з моцнымі скажэннямі.

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Спектр АМ вагання.

Дапусцім, што мы жадаем прамадуляваць апорнае ваганне монагарманічным сігналам. Выраз для апорнага вагання з частатой мае выгляд (пачатковую фазу пакладзём роўнай нулю):

дзе - амплітуда апорнага вагання.

Выраз для мадулюючага сінусоіднага сігналу з частатой мае выгляд:

дзе  — пачатковая фаза. Тады, у адпаведнасці з (1):

Прыведзеная вышэй формула для можа быць запісана ў наступным выглядзе:

Радыёсігнал складаецца з апорнага вагання і двух так званых бакавых палос, бакавыя палосы маюць частату, адрозную ад . Для сінусоіднага сігналу, скарыстанага ў якасці прыкладу тут, бакавыя палосы ўяўляюць сабою сінусоідныя сігналы і іх частоты роўныя і .

Пакуль апорныя частоты суседніх па частаце радыёстанцый досыць разнесены па частаце, і бакавыя палосы ў спектры сігналаў суседніх па частаце станцый не перакрываюцца паміж сабой, станцыі не будуць ствараць узаемных перашкод.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]