Фазавая мадуляцыя
| Метады мадуляцыі |
|---|
| Аналагавая мадуляцыя |
| AM · ЧМ (FM) · ФМ (PM) · QAM · SSB |
| Лічбавая мадуляцыя |
| АМн · ФМн · ЧМн · GMSK OFDM · COFDM · TCM |
| Імпульсная мадуляцыя |
| АІМ · ДМ · ІКМ · ΣΔ · ШІМ · ЧІМ · ФІМ |
| Пашырэнне спектру |
| DSSS · FHSS |
| Гл. таксама Дэмадуляція |

апорнае ваганне
і фазаманіпуляваны сігнал сістэмы спадарожнікавай навігацыі NAVSTAR GPS
Фазавая мадуляцыя — адзін з відаў мадуляцыі, пры якой фаза апорнага вагання кіруецца інфармацыйным сігналам. Фазамадуляваны сігнал мае наступны від:
дзе — агінальная сігналу; з'яўляеццам мадулюючым сігналам; — частата апорнага сігналу; — час.
Фазавая мадуляцыя, не злучаная з пачатковай фазай апорнага сігналу, завецца адноснай фазавай мадуляцыяй (АФМ).
У выпадку, калі інфармацыйны сігнал з'яўляецца дыскрэтным, то кажуць аб фазавай маніпуляцыі. Хоць, строга кажучы, у рэальных вырабах маніпуляцыі не бывае, бо для скарачэння займанай паласы частот маніпуляцыя адбываецца не прамавугольным імпульсам, а звонападобным (прыпаднятым косінусам і інш.). Нягледзячы на гэта, пры мадуляцыі дыскрэтным сігналам кажуць толькі пра маніпуляцыю.
Па характарыстыках фазавая мадуляцыя блізкая да частотнай мадуляцыі. У выпадку сінусоіднага мадулюючага (інфармацыйнага) сігналу, вынікі частотнай і фазавай мадуляцыі супадаюць.
Спосабы фазавай мадуляцыі (маніпуляцыі)
[правіць | правіць зыходнік]- Змена фазы апорнага сігналу шляхам змены ёмістасці вагальнага контуру.
- Змена фазы апорнага сігналу шляхам пераключэння генератараў апорнага сігналу.
- Змена фазы апорнага сігналу шляхам пераключэння каналаў апорнага сігналу. Пры гэтым у кожным канале сігнал бярэцца ад аднаго і таго ж генератара, але з зададзеным зрухам па фазе.
- Квадратурна-фазавая мадуляцыя апорнага сігналу.
- Фазавая мадуляцыя атрымоўваная зменай частаты апорнага сігналу.
- Лічбавы сінтэз фазаманіпуляванага сігналу без выкарыстання фазазрушвальных ланцугоў і змены рэактыўных параметраў вагальнага контуру.
