Амінэ Какабавэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амінэ Какабавэ
член рыксдага[d]
16 лютага 2008 — 17 чэрвеня 2008
Папярэднік невядома
член рыксдага[d]
18 чэрвеня 2008 — 4 кастрычніка 2010
член рыксдага[d]
4 кастрычніка 2010 — 29 верасня 2014
член рыксдага[d]
29 верасня 2014 — 24 верасня 2018
член рыксдага[d]
24 верасня 2018 — 28 жніўня 2019
член рыксдага[d]
28 жніўня 2019 — 26 верасня 2022

Нараджэнне 1970
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амінэ Какабавэ (швед. Amineh Kakabaveh; нар. 1970, Секез, Курдыстан) — шведскі палітык левага накірунку, дэпутат шведскага парламента.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амінэ Какабавэ нарадзілася ў курдскай сям’і ў Іране, але пакінула радзіму ва ўзросце 19 гадоў і перабралася ў Швецыю. Какабавэ з’яўляецца магістрам сацыяльных навук Стакгольмскага ўніверсітэта.

У 2006 годзе шведскі часопіс «Focus» назваў Амінэ Какабавэ лаўрэатам намінацыі «Год Швецыі». Узнагароду ёй прысудзілі за смеласць у прыцягненні ўвагі і абмеркаванні пытанняў палітыкі інтэграцыі і за яе барацьбу за правы жанчын.

З 2008 года Амінэ Какабавэ стала дэпутатам шведскага парламента па выбарчай акрузе Стакгольма ад Левай партыі Швецыі — пасля сыходу з парламента Пернілы Цэтрэус, якая здала мандат з-за сіндрому хранічнай стомленасці. У 2017 годзе Амінэ Какабавэ была членам праўлення шведскай гуманістычнай арганізацыі «Humanisterna» — члена Міжнароднага гуманістычнага і этычнага саюза. У адным з інтэрв’ю ў 2017 годзе Какабавэ крытыкавала нашэнне рэлігійна-абумоўленых формаў адзення, такіх як фата, хіджаб, нікаб і бурка, лічачы гэта адной з форм прымусу.

Зноскі