Курдыстан (астан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курдыстан
استان استان کردستان
Example alt text
Астан Курдыстан на карце Ірана
Статыстыка
Сталіца: Санандаж
Плошча:
  • 29 137 км²
Насельніцтва:
Шчыльнасць нас.: 49,43 чал./км²
Колькасць шахрэстанаў: 9
Часавы пояс: UTC+3:30
Мова(ы): курдская
Фарсі
Kurdistan province.png

Курдыста́н (перс.: کردستان — Kordestân; курд.: Kurdistan; азерб.: Kürdüstan) — правінцыя (астан) у Іране (не блытаць з буйнейшым рэгіёнам — Іракскім Курдыстанам). Адміністрацыйны цэнтр — горад Санандаж (Сенендэдж), іншыя буйныя гарады — Секез (135 тыс.), Мерыван (95 тыс.), Банэ (71 тыс.), Карвэ (67 тыс.), Кам'яран (48 тыс.), Біджар (47 тыс.), Дзівандарэ (23 тыс.), Дэхгалан (21 тыс.).

Плошча правінцыі — 29 137 км²[2], што складае толькі восьмую частку тэрыторыі, населенай курдамі. Правінцыя размешчана на захадзе Ірана. Мяжуе з Іракам на захадзе, з правінцыяй Заходні Азербайджан на поўначы, з правінцыяй Зенджан на паўночным захадзе і з правінцыяй Керманшах на поўдні.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]