Аналы Ульстэра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аналы Ульстэра (Ольстэра) (ірл.: Annála Uladh, англ.: Annals of Ulster) — збор сярэдневяковых ірландскіх хронік (аналаў), якія ахопліваюць перыяд з 431 да 1540 года. Аналы напісаны часткова на ірландскай мове з дадаткамі на латыні. Аналы Ульстэра — найбольш поўная версія ірландскіх аналаў і з'яўляюцца каштоўным дакументам як для гісторыкаў, так і для лінгвістаў, якія вывучаюць развіццё ірландскай мовы, паколькі ў іх інфармацыя была даслоўна скапіравана з больш ранніх крыніц.

Запісы да 1489 года былі створаны ў XVI стагоддзі пісцом Руайры О'Луінін (пам. 1528). Пазней іншымі пісцамі — Руайры О'Касаідэ (пам. 1541) і Матам О'Луінінам (пам. 1588) — аналы былі даведзены да 1540 года. У наш час існуе некалькі манускрыптаў з тэкстам аналаў, найбольш важным з іх з'яўляецца манускрыпт, які захоўваецца ў Трыніці Каледжы ў Дубліне[1]. Акрамя таго існуе больш сучасная копія, якая захоўваецца ў Бадліянскай бібліятэцы ў Оксфардзе[2], якая запаўняе некаторыя лакуны ў арыгінале.

У XVII стагоддзі Аналы Ульстэра сталі адной з найважнейшых крыніц для стварэння кампілятыўных Аналаў Чатырох Майстроў.

У 1887 годзе аналы былі адрэдагаваны і перакладзены на англійскую мову Уільямам Хенесі і Барталам'ю Мак-Карці, а ў 1983 годзе была выпушчана новая рэдакцыя аналаў, выкананая Шонам Мак-Артам і доктарам Гярадзем Мак-Нікалам.

У наш час на сайце Коркскага ўніверсітэта размешчана таксама лічбавая версія Аналаў Ульстэра, створаная ў рамках праекта CELT (Corpus of Electronic Texts).

Публікацыі Аналаў Ульстэра[правіць | правіць зыходнік]

  • Mac Airt, Seán and Gearóid Mac Niocaill (eds and trs.).The Annals of Ulster (to AD 1131). DIAS, Dublin, 1983. Available from CELT: edition in vol. 1 (AD 431—1131), pp. 38-578, which excludes the pre-Patrician sections (Irish World Chronicle), pp. 2-36.
  • Mac Carthy, B. (ed. and tr.). Annala Uladh: Annals of Ulster otherwise Annala Senait, Annals of Senat: a chronicle of Irish affairs from A.D. 431 to A.D. 1540. 4 vols. Dublin, 1895. (Том 1 (431—1056 гады), том 2 (1057—1378 гады) і том 3 (1379—1588 гады)).

Зноскі

  1. Dublin, Trinity College Library, MS. 1282 (alias H. 1. 8, siglum H, earlier A).
  2. Oxford, Bodleian Library, Rawl. B. 489 (siglum R, earlier B).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dumville D.N. Latin and Irish in the Annals of Ulster, AD 431–1050 // Dorothy Whitelock, Rosamond McKitterick & David N. Dumville. Ireland in early medieval Europe: studies in memory of Kathleen Hughes. — Cambridge: 1982. — С. 320-341.
  • Mc Carthy D.P. The Irish Annals: their genesis, evolution and history — Dublin: Four Courts Press, 2008. — 464 с. — ISBN 978-1-84682-048-9.
  • Smyth A.P. The earliest Irish annals: their first contemporary entries, and the earliest centres of recording // Proceedings of Royal Irish Academy. — 1972. — Т. 72C. — С. 1-48.