Аналы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аналы (множны лік, лац.: Annales ад annus — год) — запісы па гадах падзей, звязаных з жыццём горада, вобласці або краіны. Аналы меліся ўжо ў егіпцян, шумераў, персаў, кітайцаў, старажытных грэкаў (ώρα). Сваю сапраўдную назву аналы атрымалі ў рымлян. Матэрыялам для найстаражытных рымскіх аналаў паслужылі запісы жрацоў (Commentarii Pontificum) на драўляных дошках, пакрытых гіпсам, са штогадовай пазнакай консулаў. Гэтыя дошкі выстаўляліся для ўсеагульнага агляду, на іх запісваліся найважныя падзеі: імёны вышэйшых чыноўнікаў, сонечныя і месяцавыя зацьменні, знакі і іншыя, пазней — звесткі аб павышэнні коштаў, пра войны і г.д.

Найстаражытныя запісы, відаць, загінулі пры пажары Рыма ў 387 да н.э. падчас нашэсця галаў, але затым былі адноўлены па памяці і працягнуты. Каля 130 да н.э. аналы былі зведзены Публіем Муцыем Сцэволай у зборнік з 80 кніг пад назвай «вялікіх аналаў» (Annales maximi). Вядзенне аналаў спынілася паміж 123 і 114 да н.э. Існавалі таксама і «малодшыя аналы» (напрыклад, Валерый Анцыят напісаў іх ажно 75 кніг).

Хоць старажытнарымскія аналы да нас не дашлі, імі карысталіся як крыніцай шматлікія рымскія гісторыкі (напрыклад, Ціт Лівій), якія таксама часам давалі сваім сачыненням назва і форму аналаў. У гісторыкаў старажытнай Грэцыі форма аналаў была распаўсюджана да Герадота.

Вялікае распаўсюджванне аналы атрымалі ў Сярэднявеччы, калі амаль кожны буйны манастыр вёў свае пагадовыя запісы. Такія сярэднявечныя аналы гістарычна развіліся з кароткіх запісаў на палях табліц, якія вызначаюць даты святкавання хрысціянскага Вялікадня ў розныя гады.

Аналагічныя аналы на Русі ў айчыннай гістарыяграфіі носяць назву летапісаў.

У сучаснай мове слова аналы часта выкарыстоўваецца ў значэнні «хроніка», запіс значных падзей. У гэтым сэнсе выраз «увайшоў у аналы» сінанімічны выразу «ўвайшоў у гісторыю».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]