Анань Родзевіч
Анань Родзевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
1928 в. Магільніца, гміна Кошалева, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка |
Смерць |
невядома Караганда, Казахская ССР |
Анань Родзевіч (1928 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Магільніца гміны Кошалева, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка.
У канцы 1946 — пачатку 1947 далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар Алесь Бажко. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі, сам Анань Родзевіч быў арыштаваны толькі ў чэрвені. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[2] Анань Родзевіч атрымаў 10 гадоў савецкіх лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў.
Пакаранне адбываў у канцлагерах Комі АССР і Карагадзінскай вобласці Казахскай ССР. Пасля вызвалення ў 1956 г. працягваў працаваць на вугальных шахтах Караганды. Выйшаў на пенсію ў 1985 г. Не рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ http://www.slounik.org/154887.html Біяграфія Ананя Родзевіча
- ↑ http://www.slounik.org/154980.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг., Слонім - Мінск 2005
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3