Перайсці да зместу

Анатоль Ільіч Марышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Ільіч Марышаў
Дата нараджэння 14 снежня 1944(1944-12-14) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковы жывапіс[d], графіка і іканапіс
Вучоба
Член у

Анатоль Ільіч Марышаў (нар. 14 снежня 1944, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць, РСФСР) — беларускі мастак.

Скончыў Яраслаўскае мастацкае вучылішча (1968). Выкладаў у Краснадарскай мастацкай школе (1968—1970). З 1974 г. і па цяперашні час працуе ў Аршанскім філіяле Віцебскага камбіната «Мастацтва». Удзельнік выстаў з 1982 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). Жыве ў Оршы.

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Апошнія дзесяць год мастак займаецца іканапісам, мае сваіх вучняў.

Спіс асноўных работ: графічны цыкл «Кампазіцыя» — 22 работы (1980—1985); серыя «Людзі-дамы, дамы-людзі» — 9 работ (1986—1988); серыя «Асацыяцыя» — 12 работ (1987); «Паганскі цыкл» — 16 работ (1988—1989); серыя «Аплакванне Ягняці» — 8 работ (1989—1991); «Плоскія кампазіцыі» — 10 работ (1991—1992); серыі кампазіцый «Тыя, што блукаюць» — 7 работ (1994—1995), «Без эмоцый» — 6 работ (1993—1994), «Пад чорным сонцам», «Чарнобыль» — 12 работ (1995—1996).

Работы знаходзяцца ў Беларускім музеі сучаснага мастацтва, замежных калекцыях і зборах.

  • Анатоль Марышаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 92. — На беларус. і англ. мовах.