Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 2020
bssf.team
Commons-logo.svg Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці на Вікісховішчы

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — фонд спартсменаў Беларусі, створаная жніўні 2020 года, аказвае фінансавую, псыхалягічную, арганізацыйную ды іншую дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэжыму, узаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі ў розных відах спорту[1]. Фонд створаны славутымі спартовымі функцыянерамі і выбітнымі спартсменамі: чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў і іншых міжнародных спаборніцтваў.

Марафон Свабоды[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі «MARATHONFORFREEDOM-2021»

7-16 жніўня 2021 года фондам быў арганізаваны анлайн-забег на дыстанцыю 2334 метры (па артыкуле 23.34 КоАП была асуджана большасць удзельнікаў мірных пратэстаў у 2020—2021 гадах у Беларусі).

Забег быў разбіты на 10 дзён і кожны дзень быў прымеркаваны вызначанай тэме: падтрымцы дзеячаў культуры, лекараў, журналістаў, студэнтаў, палітвязняў, жанчын, рабочых, спартсменаў, Фонду спартыўнай салідарнасці і бегу ў Новую Беларусь[2].

Зноскі