Анатоль Юр’евіч Барышнікаў
| Анатоль Барышнікаў | |
|---|---|
| Анатоль Юр’евіч Барышнікаў | |
| Дата нараджэння | 21 верасня 1944 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 мая 2015 (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Анатоль Юр’евіч Барышнікаў (нар. 21 верасня 1944, г. п. Ушачы, Віцебская вобласць — 31 мая 2015, Расія) — заслужаны дзеяч навукі Расіі, Акадэмік Медыка-тэхнічнай акадэміі Расіі (1997), акадэмік Біятэхнічнай акадэміі Расіі (1993), правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1968), аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі.
Працоўная дзейнасць А. Ю. Барышнікава звязана з Анкалагічным навуковым цэнтрам Акадэміі медыцынскіх навук СССР (цяпер Расійскай акадэміі медыцынскіх навук). У 1974—1998 гадах — малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабараторыі, з 1998 года намеснік генеральнага дырэктара навукова-даследчага інстытута. А. Ю. Барышнікаў узначальвае Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 3 дактароў медыцынскіх навук. На працягу многіх гадоў член аб’яднанага вучонага савета Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, старшыня вучонага савета НДІ эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін, член рэдкалегіі часопісаў «Гематология и трансфузиология» і «Вестник РАНЦ РАМН».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар звыш 350 апублікаваных навуковых прац, 15 вынаходніцтваў. Буйны вучоны ў галіне біятэхналогіі імуналогіі пухлін, адзін з заснавальнікаў імунадыягностыкі гемабластозаў. Стварыў наборы монакланальных антыцел для дыягностыкі гемабластозаў і ацэнкі імуналагічнага статуса чалавека[1].
Зноскі
- ↑ БАРЫШНІКАЎ АНАТОЛЬ ЮР’ЕВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барышнікаў Анатолій Юр’евіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 528.
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Імунолагі Расіі
- Анколагі СССР