Андрат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрат
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Naval Detachment at Lakshadweep.jpg
База ВМФ Індыі
Характарыстыкі
Плошча4,98 км²
Насельніцтва11 464 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 302,01 чал./км²
Размяшчэнне
10°48′39,60″ пн. ш. 73°40′43,80″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Андрат (Індыйскі акіян)
Андрат
Андрат

А́ндрат (англ.: Andrott, Androth, малаялам ആന്ധ്രോത് ) — найбуйнейшы востраў у групе Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы - 4,98 км². Насельніцтва (2014 г.) - 11 464 чал.

Востраў Андрат мае каралавае паходжанне, з'яўляецца часткай аднайменнага атола. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Перыяд з сакавіка да мая найбольш спякотны, калі сярэдняя тэмпература дасягае 25° C - 35° C. С сярэдзіны мая да сярэдзіны верасня ідуць сезонныя дажджы, з-за моцных штармоў забараняецца выводзіць лодкі за межы лагуны.

Андрат злучаны з Кочы і Мінікоем марскім транспартам. На востраве дзейнічаюць 10 адукацыйных устаноў, у тым ліку ўніверсітэцкі цэнтр, шпіталь, база ВМФ Індыі. З-за недахопу эектрычнасці яе выкарыстанне абмежавана некалькімі гадзінамі ў дзень.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]