Андрэй Іосіфавіч Ржавускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Іосіфавіч Ржавускі
Нараджэнне 4 лютага 1965(1965-02-04) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Андрэй Іосіфавіч Ржавускі (нар. 4 лютага 1965, Мінск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя (2018—2024), Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Непале і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут у 1987 годзе (інжынер-радыётэхнік), Мінскі радыётэхнічны інстытут у 1991 годзе (мікрапрацэсарныя сістэмы і сродкі), Маскоўскую дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі ў Маскве ў 1996 годзе (спецыяліст па міжнарных адносінах).

Другі сакратар офіса АБСЕ, Дэпартамента міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1996—1998). Першы сакратар (эканамічныя пытанні) Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША, Вашынгтон (1998—2000). Саветнік Упраўлення ЗША, Канады і краін Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2005—2010). андлёвы і камерцыйны Саветнік Пасольства Рэспубліка Беларусь у ПАР па гандлёвых і эканамічных пытаннях (2011—2014).