Віталь Аляксандравіч Прыма
Віталь Аляксандравіч Прыма | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Віталь Аляксандравіч Прыма (нар. 5 студзеня 1976, Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў машынабудаванні», у 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».
З 1997 па 2001 год працаваў на Барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік»: эканамістам па планаванні, вядучым эканамістам, начальнікам бюро, намеснікам начальніка планава-эканамічнага ўпраўлення.
У перыяд з 2001 па 2007 год — начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення РУВП «БелАЗ».
З 2007 па 2009 год займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 2009 года па кастрычнік 2012 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З кастрычніка 2012 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве).
З ліпеня 2013 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве).
З верасня 2014 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал (па сумяшчальніцтве).
12 лютага 2019 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па горадзе Мінску[2]. Вызвалены ад пасады 29 кастрычніка 2020 года[3].
Жанаты, мае трох сыноў.
Зноскі
- Паслы Беларусі ў Індыі
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Слоніме
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Паслы Беларусі ў Бангладэш
- Дыпламаты Беларусі
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь