Андрэй Каладынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Каладынскі
Асабістыя звесткі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Андрэй Каладынскі або Казьма Каладынскі — вялікалітоўскі дзеяч Рэфармацыі XVI ст.

Былы праваслаўны дыякан з Віцебска. На думку Івана Малышэўскага, Каладынскі тоесны сацыніяніну Кузьме-Андрэю з паслання Арцемія Сымону Буднаму: «И се товарищ, ваш Козма: егоже вы нарекаете Андрея: в Витебску ясно обьявил нынешния ереси проповедени: не треба глаголя Троицу именовати… И лист показал тот Козма: яко от вашея сонмища послан з Вильна…». Відаць, Каладынскі належаў да паслядоўнікаў маскоўскага ерэтыка Феадосія Касога, які ў 1550-я гады пасяліўся каля Віцебска.

Андрэй Каладынскі меркаваны аўтар апакрыфічнага «Пісьма полаўца Івана Смеры». У 1567 годзе ён нібыта знайшоў у Перамышльскай зямлі пісьмо полаўца Івана Смеры, «урача, вучонага і годнага чалавека», адпраўленага кіеўскім князем Уладзімірам у X ст. у Візантыю, каб апісаць звычаі і стан «грэчаскай» (хрысціянскай) веры. У пісьме да князя рэзка крытыкуецца візантыйскае хрысціянства за «ідаласлужэнне», раскошу, карыслівасць, трыманне «народа ў рабстве». Адначасова з задавальненнем гаворыцца пра існаванне ў Александрыі сапраўдных хрысціян-праведнікаў, у малітоўных дамах якіх «няма ніякіх ідалаў, а толькі сталы і лавы». «Пісьмо…» у перакладзе на лаціну апублікавана ў 1675 годзе ў кнізе па царкоўнай гісторыі Хрыстафора Сандзіуса і ў 1679 годзе ў «Чатырох кнігах пра славянскую рэфармацыю» польскага пратэстанцкага гісторыка Андрэя Вянгроўскага.

Да XVIII ст. храністы і гісторыкі верылі ў праўдзівасць «Пісьма». Мікалай Карамзін першы дапусціў, што гэта фальсіфікацыя, Іван Малышэўскі ў XIX ст. абгрунтаваў, што аўтар гэтага твора сам Каладынскі. Як прадстаўнік антытрынітарызму Каладынскі ў «Пісьме» фактычна проціпастаўляў дагматычнаму хрысціянству (праваслаўю і каталіцтву) ідэалы радыкальнага пратэстантызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дмитриев, М. Белорусский скептик XVI в. // Наука и религия. 1984. — № 4. — С.
  • Малышевский, И. Подложное письмо половца Ивана Смеры к великому князю Владимиру Святому // Труды Киевской духовной академии. — 1876. — Том 2 — 3. — С.