Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч
Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1974[1] |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч (нар. 1974) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»[3], у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.
Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфармацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).
Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012)[4].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дысертацыя:
- Чернякевич А. Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польско-советской войны (февраль 1919-март 1921 года) : дисс. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук. Гродно, 2001.
Аўтарэферат:
- Чернякевич А. Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польскосоветской войны (февр. 1919 – март 1921 г.): автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.02. Минск, 2001. 20 с.
Манаграфіі:
- Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік / Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч. Мінск: Лімарыус, 2008. 91 с.
- Нараджэнне беларускай Гародні: З гісторыі нацыянальнага руху 1909—1939 гадоў. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. 172 с.: іл. ISBN 978-985-90346-7-1
- Чарнякевіч, А. М. Чужы сярод чужых: Павел Аляксюк і беларускія «паланафілы» / Андрэй Чарнякевіч. Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. 315, [1] с. ISBN 978-985-7165-32-2.
- Чарнякевіч, А. М. Памяць пра Гродна: матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада, 1919–1939 гг. / Андрэй Чарнякевіч ; [навуковы рэдактар І. Чарнякевіч]. Гродна : ЮрСаПрынт, 2017. 305 с. ISBN 978-985-7134-38-0.
- Чернякевич А. БНР. Триумф побежденных / Андрей Чернякевич. Минск : А. Н. Янушкевич, 2018. 302 с. ISBN 978-985-7165-63-6.
Артыкулы:
- Пинский расстрел как предвестник Холокоста (о трагических событиях весны 1919 г.) / А. Чернякевич // Диаспоры. 2004. № 4. С. 164—186.
- Ад супрацоўніцтва да здрады: беларускі рух і II аддзел Польскага Генеральнага штабу 1919―1939 г. / Андрэй Чарнякевіч // Гістарычны альманах : навуковы гістарычны і краязнаўчы альманах / рэдактар Аляксандр Краўцэвіч. 2007. Т. 13. С. 13―46.
- Гісторыя стварэння і дзейнасці Першага беларускага палка ў Гродне / А. М. Чарнякевіч // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына: трагедыя, гераізм, памяць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Смаргонь, 18―19 мая 2007 г.) / [навуковыя рэдактары: А. М. Літвін, У. В. Ляхоўскі]. Мінск, 2009. С. 468―490.
- Сацыяльна-культурная трансфармацыя г. Гродна паміж дзвюма Сусветнымі войнамі (1919-1939 гг.) / А. М. Чарнякевіч // 1939 год у лёсе беларускага народа : зб. матэрыялаў рэгінальнага круглага стала, Брэст, 29 кастр. 2009 г. Брэст : БрДУ, 2010. С. 6-17.
- Гродзенская губернская ўправа / У. Ляхоўскі, А. Чарнякевіч // Берасцейскі хранограф : зборнік навуковых прац / Брэсцкі дзяржаўны універсітэт, Гістарычны факультэт. Брэст, 2009. Вып. 5. С. 122―153
- Кузьма Цярэшчанка / У. Ляхоўскі, А. Чарнякевіч // ARCHE Пачатак. 2011. № 11. С. 23—64.
- 25 марта: истоки национального праздника / А. Вашкевич, А. Чернякевич // Деды: дайджест публикаций о беларуской истории. Вып. 6. Минск: Харвест, 2011. С. 239—258.
- Белорусское партизанское движение в Польше и его вожди / А.Н. Чернякевич // От «германской» к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. М.: АИРО-XXI, 2014. С. 393—406.
- Трансфармацыя гарадской прасторы: ад «імперскага» да «польскага» Гродна / Андрэй Чарнякевіч // Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Kaunas, 2014. С. 380―383
- Да гісторыі стварэння і дзейнасці Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1919―1921 гг.) / Андрэй Чарнякевіч // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў / Варшаўскі Універсітэт, Студыюм Еўропы Усходняй. Варшава, 2015. С. 163―200.
- Гродно: город без Отчизны / А.Н. Чернякевич // Города империи в годы Великой войны и революции. М.: Нестор-история, 2017. С. 209—237.
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Скобла М. Андрэй Чарнякевіч: «Гродназнаўства» пісалася для Гродзенскага выканкама // Радыё Свабода: Вольная студыя — svaboda.org. — 26.09.2012, 13:51.
- ↑ Гурневіч Д. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага Архівавана 4 лістапада 2012. // Polskie Radio — radyjo.net. — 30.10.2012, 16:01.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі Цэнтра беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі