Анжаліка Пятроўна Кацюга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Анжаліка Пятроўна Кацюга
Агульная інфармацыя
Мянушка Anzhela[1]
Грамадзянства  Беларусь
Дата нараджэння 25 мая 1970(1970-05-25) (53 гады)
Месца нараджэння Мінск, СССР
Спецыялізацыя Спрынт
Асабістыя рэкорды
500 метраў 37.66
1000 метраў 1.14,44
1500 метраў 1:59.23
3000 метраў 4:34.34
Чэмпіянаты свету
Серабро Сеул 2004 500 м
Серабро Солт-Лэйк-Сіці 2005 Спрынтарскае шматбор'е
Бронза Хамар 2002 Спрынтарскае шматбор'е
Бронза Берлін 2003 500 м

Анжаліка Пятроўна Кацюга (нар. 25 мая 1970, Мінск, БССР) — беларуская канькабежка. Прызёр чэмпіянатаў свету ў спрынтэрскім мнагабор'і і на дыстанцыі 500 метраў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выступала на чэмпіянатах свету па спрынце з 1995 года.

На Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана заняла 16-е месца на дыстанцыі 500 метраў і 25-е на дыстанцыі 1000 метраў.

У 2002 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў спрынтэрскім мнагабор'і.

На Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці стала пятай на 500 м і 12-га на 1000 м.

У 2003 годзе заняла 3-е месца на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі на 500 м. Праз год стала другой на 500 м.

У 2005 годзе стала другой на чэмпіянаце свету па спрынце.

У верасні 2005 года прэс-служба ISU абвясціла, што ў лютаўскіх пробах крыві спартсменкі узятых на фінале Кубка свету ў Херэнвене выяўленыя сляды анабалічных стэроідаў і Кацюга была дыскваліфікаваная на два гады, а таксама пазбаўленая перамогі на 500 м на гэтым этапе. Беларуская федэрацыя падавала пратэст, які дазволіў Кацюга прыняць удзел на першых стартах у сезоне 2005/2006, аднак пазней дыскваліфікацыя была пацверджана і Кацюга не змагла ўдзельнічаць на Алімпіядзе 2006 у Турыне.

Пасля дыскваліфікацыі стала трэнерам беларускай зборнай.

У 2009 годзе зноў прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях, заняўшы 21-е месца на дыстанцыі 500 м і 23-е на 1000 м.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]