Аниматор.ру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аниматор.ру
URL Аниматор.ру
Камерцыйны Не
Тып сайта База даных рускай і савецкай мультыплікацыі
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) руская
Аўтар Наталля Венжэр, Сяргей Капкоў, Фёдар Хітрук-мал.
Пачатак працы 2000 год
Бягучы статус Актыўная
Рэйтынг Alexa 410 347[1]

Аниматор.ру (animator.ru) — расійскі інтэрнэт-праект, прысвечаны рускай і савецкай мультыплікацыі[2][3][4][5]. У яго базе даных сабрана інфармацыя пра больш чым 6200 мультфільмах, 11 500 персаналіях і пра 351 студыі (па стане на 2016 год). Інфармацыя на сайце ахоплівае перыяд больш чым за 100 гадоў існавання анімацыйнага кіно ў Расіі, начиная с 1912 года[6]. Уся інфармацыя знаходзіцца ў вольным доступе. У даведачных выданнях пра Расію сайт animator.ru атрымлівае высокія ацэнкі[7] і рэкамендуецца для падрабязнага вывучэння расійскай і савецкай анімацыі[8]. На старонцы Камісіі анімацыйнага кіно Саюза кінематаграфістаў Расіі «Аниматор.ру» паказваецца ў якасці афіцыйнага сайта прафесійнай супольнасці[9].

Мае самы высокі тэматычны індэкс цытавання сярод сайтаў, прысвечаных мультыплікацыі (1700)[10].

Зноскі

  1. https://www.alexa.com/siteinfo/animator.ru Праверана 7 верасня 2017.
  2. Birgit Beumers. Directory of World Cinema: Russia 2. — Intellect Ltd, 2015. — С. 344. — 364 с. — ISBN 978-1783200108.
  3. Internet resources on Russian Cinema (англ.)(недаступная спасылка). University College London (19 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2014.
  4. Die Virtuelle Fachbibliothek medien buehne film. animator.ru (ням.)(недаступная спасылка). Universitätsbibliothek Leipzig, Universitätsbibliothek Johann Christian Senckenberg Frankfurt am Main, Hochschule für Musik und Theater "Felix Mendelssohn-Bartholdy" Leipzig, Hochschule für Film und Fernsehen "Konrad Wolf" in Potsdam (23 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2016. Праверана 25 ліпеня 2016.
  5. Institut für Slawistik. Animationsfilm in Russland (ням.). Leopold-Franzens-Universitat Innsbruck, Österreich.
  6. Российская анимация в буквах и фигурах | Фильмы за 1912 г.
  7. Marina Balina, Larissa Rudova. Russian Children's Literature and Culture. — London: Routledge, 2007. — С. 170. — 408 с. — ISBN 978-0415888875.
  8. Simon Richmond. Russia (англ.). lonelyplanet.com (25 красавіка 2010). Праверана 23 ліпеня 2016.
  9. Комиссия анимационного кино (руск.). Союз кинематографистов России. Праверана 18 верасня 2016.
  10. Мультфильмы. Яндекс.Поиск.