Аннелі Хултэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аннелі Хултэн
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 27 ліпеня 1960(1960-07-27) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аннелі Марыя Хултэн (швед. Anneli Maria Hulthén; нар. 27 ліпеня 1960, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член шведскай Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, з 1 кастрычніка 2016 г. губернатар акругі Сконэ, былы старшыня муніцыпальнага савета Гётэбарга.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе Хултэн была выбрана ў Рыксдаг, дзе да 1996 года яна была намеснікам члена камітэта па транспарце, камітэта па замежных справах, канстытуцыйнага камітэта, камітэта па сельскай гаспадарцы і камітэта па прамысловасці. Яна была дэпутатам Еўрапейскага парламента з 1995 па 2002 год.

Аннелі Хултэн была прызначаная старшынёй муніцыпальнага савета Гётэбарга 17 лістапада 2008 года. Яна прыступіла да сваёй працы 13 студзеня 2009 года. Апроч пасады старшыні муніцыпальнага савета, Хултэн таксама адказвала за развіццё бізнесу, інфраструктуры, міжнародных адносін і турызму ў Гётэбаргу.

Хултэн атрымала званне «Лепшы палітык» на Сусветным форуме прадпрымальнікаў у Сінгапуры ў 2011 годзе за яе працу з бізнес-рэгіёнам Гётэбарг і дзяржаўнымі праграмамі «Expedition Forward», «Business Emergency Programme» і «Brew House Incubator».

Хултэн праславілася сваёй вялікай прыхільнасцю да веласіпеднага спорту, а менавіта штодзённымі паездкамі на веласіпедзе да месца працы і падарожжам на веласіпедзе з Гётэбарга ў Стакгольм у 2009 годзе для ўдзелу ў кангрэсе сацыял-дэмакратычнай партыі. У 2010 годзе яна выйграла штогадовую прэмію сярод палітыкаў Swedish Cycling.

Хултэн з’яўляецца членам выканаўчага камітэта сацыял-дэмакратычнай партыі. 18 студзеня 2016 года Аннелі Хултэн пакінула пасаду старшыні муніцыпальнага савета Гётэбарга. Яе змяніла на гэтай пасадзе Анн-Сафі Хермансан.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]