Ана фон Зангерсгаўзен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ано фон Зангерсхаўзен)
Ана фон Зангерсгаўзен
ням.: Anno von Sangershausen
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1273 — 1282
Папярэднік Попо фон Астэрна
Пераемнік Хартман фон Гельдрунген

Нараджэнне невядома
Смерць 8 ліпеня 1273(1273-07-08)
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ана фон Зангерсгаўзен (ням.: Anno von Sangershausen, ? — 1273) — вялікі магістр Тэтонскага ордэна ў 1256—1273.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Род Ана паходзіў з Цюрынгіі. Назва яго прозвішча паходзіць ад назвы горада Зангерсгаўзен. У 1254 выбраны ландмейстэрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. Браў удзел у пабудове замка Мемельбург (Клайпеда). У 1256 ваяваў з літоўцамі і хрысціў Жмудзь. Летам гэтага ж года, у Рыме, выбраны вялікім магістрам ордэна, замест Астэрна.

Падчас яго кіравання ў 1260 у Прусіі і некаторых землях Лівоніі, выбухла народнае паўстанне. Карыстаючася нестабільнасцю Аляксандр Неўскі захапіў Тарту.

Ана фон Зангерсгаўзен адразу арганізаваў дыпламатычнае падарожжа па краінах Еўропы, з мэтай ратавання ад гібелі Тэўтонскага ордэна. Падчас падарожжа здолеў завербаваць рыцараў з Цюрынгіі, Саксоніі, Чэхіі і Аўстрыі, таксама заручыўся падтрымкай рымскага папы і еўрапейскага духавенства.

У 1266 адправіўся з Прусіі ў Палесціну. У гэтым жа годзе войска мамлюкоў асадзіла сталіцу ордэна замак Манфор, але так і не здолела яго захапіць. У 1271 мамлюкі пад камандваннем Бейбарсу захапілі замак. Нягледзячы на гэта, тэўтонцам атрымалася выратаваць свой архіў і скарбы. Сталіца ордэна зноў была перамешчана ў Акру. Вялікі магістр заставаўся тут да 1272. Затым ён вярнуўся ў Германію, каб працягнуць вярбоўку добраахвотнікаў з Цюрынгіі і Мейсена. Аднак у 1273 магістр раптоўна памёр.

Зноскі