Антаніна Іванаўна Васільева
Антаніна Іванаўна Васільева | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (27) снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1997 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Узнагароды |
Антаніна Іванаўна Васільева (27 снежня 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 1 студзеня 1997, Тэль-Авіў, Ізраіль) — савецкая ўкраінская артыстка балета, педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1946).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Антаніна Васільева нарадзілася 14 (27 снежня) 1910 года ў Санкт-Пецярбургу.
У 1930 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог — А. Я. Ваганава).
У 1930—1935 — салістка ЛГАТАБ імя С. М. Кірава. У тым жа годзе дэбютавала на сцэне тэатра ў партыі Тао Хоа.
У 1935—1937 — салістка Адэскага тэатра оперы і балета.
У 1937—1956 — салістка КНАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі.
У 1956—1972 — педагог Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.
У 1966—1972 — мастацкі кіраўнік Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод партый: Раймонда («Раймонда» А. К. Глазунова), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Сванільда , Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Тао Хоа, Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Папялушка («Папялушка» С. С. Пракоф’ева); Лілея («Лілея» К. Данькевіча), Маўка («Лясная песня » Скарульскага ), Расціслава («Расціслава» Г. Жукоўскага ) і інш.
Паставіла ў Данецкім тэатры оперы і балета «Лебядзінае возера» і «Папялушку» (1965, сумесна з Я. В. Зайцавым)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Тэль-Авіве
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты Украінскай ССР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Украіны
- Артысты балета XX стагоддзя