Антоніа Гансалес Веласкес
Антоніа Гансалес Веласкес | |
---|---|
ісп.: Antonio González Velázquez | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1723[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1793[2] (69 гадоў) ці 18 студзеня 1794[3][1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pablo González Velázquez[d] |
Дзеці | Isidro González Velázquez[d], Zacarías González Velázquez[d] і Cástor González Velázquez y Tolosa[d] |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, рысавальнік, фрэскіст, мастак-манументаліст, акварэліст |
Вучоба | |
Уплыў | Карада Джаквінта |
Уплыў на | Agustín Navarro[d] і Франсіска Баеу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніа Гансалес Веласкес (ісп.: Antonio González Velázquez; 2 ліпеня 1723, Мадрыд — 18 студзеня 1793 года або 18 студзеня 1794, Мадрыд) — іспанскі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1723 годзе ў Мадрыдзе ў сям'і скульптара Пабла Гансалеса Веласкеса. У 1747 атрымаў ад Акадэміі Сан-Фернанда адукацыйны грант для паездкі ў Рым, дзе вучыўся ў майстэрні Карада Джаквінта і ўжо ў наступным годзе прыняў удзел у роспісе царквы Сантысіма-Трыніта-дэльі-Спаньёлі, якая належала іспанскай галіне манаскага ордэна трынітарыяў.
У 1752 годзе мастак вярнуўся ў Іспанію, дзе неўзабаве прыняў удзел у роспісе храма аднаго з манастыроў Мадрыда і купала капэлы базілікі Нуэстра-Сіньёра-дэль-Пілар у Сарагосе, а таксама ў роспісе інтэр'ераў Каралеўскага палаца ў Мадрыдзе. У 1757 годзе Гансалес Веласкес атрымаў званне прыдворнага мастака, а ў 1765 годзе стаў рэктарам Акадэміі Сан-Фернанда. Сярод яго вучняў былі Марыяна Сальвадор Маэлья, за якога ён выдаў сваю дачку, і ўласны сын, Закарыяс Гансалес Веласкес.
Як мастак, Гансалес Веласкес пераважна спецыялізаваўся на стварэнні рэлігійных і міфалагічных сцен у палацах і саборах. Ён таксама выканаў шматлікія эскізы для мадрыдскай Каралеўскай фабрыкі габеленаў.
Антоніа Гансалес Веласкес памёр у Мадрыдзе ў 1793 годзе. На пасадзе рэктара акадэміі яго змяніў спачатку Франсіска Баеу (1793—1795), а затым зяць, Марыяна Сальвадор Маэлья (1795—1798).
Зноскі
- ↑ а б в г Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2023.