Бібліятэка Каталоніі
Бібліятэка Каталоніі | |
---|---|
![]() | |
| |
Краіна | |
Адрас | c/ Hospital, 56[2] і c/ Hospital, 56. Ciutat Vella. 08001-Barcelona |
Заснавана | 1907[3][4] |
Фонд | |
Аб'ём фонду | 4 401 625 unit, 72 тэрабайт і 63 800 linear metre |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | 7 837 130 € |
Дырэктар | Eugènia Serra[d][5] |
Супрацоўнікі |
|
Вэб-сайт | bnc.cat (катал.) |
Узнагароды | |
![]() |
Бібліятэка Каталоніі (катал.: Biblioteca de Catalunya) — каталонская нацыянальная бібліятэка, знаходзіцца ў Барселоне, нацыянальны бібліяграфічны цэнтр, адказны за збор, захаванне і папулярызацыю каталонскай культурнай спадчыны: дзяржаўнай бібліяграфіі рэгіёну каталонскай экстэрыярыкі.
Бібліятэка размешчана на плошчы 8820 м². Яе фонды налічваюць каля трох мільёнаў асобнікаў кніг і іншых матэрыялаў. З 2000 года пачалася аблічбоўка фондаў бібліятэкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1907 годзе Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара заснаваў Інстытут каталонскіх даследаванняў, пры ім была адкрыта бібліятэка. У адрозненне ад іншых нацыянальных бібліятэк Еўропы, якія працягвалі традыцыі каралеўскіх бібліятэк, Бібліятэка Каталоніі была створана «з нуля», галоўным чынам дзякуючы падтрымцы нацыянальнай каталонскай буржуазіі.
У 1914 годзе, у часы Каталонскай садружнасці, бібліятэка стала адкрытай для шырокай публікі. У той час фонды бібліятэкі размяшчаліся ў будынку дэпутацкага палаца побач з будынкам Жэнералітэта Каталоніі. У 1917 годзе былі створаны аддзелы друкаваных кніг, спецыяльных калекцый і музыкі, у 1923 годзе - эстампаў, гравюр і карт. У 1940 годзе бібліятэка пераехала ў старадаўні будынак шпіталя Санта-Крэу ў Барселоне.
У часы дыктатуры Прыма дэ Рыверы і Франка бібліятэка была перайменаваная ў Цэнтральную бібліятэку. Такім чынам іспанскімі ўладамі знішчаліся любыя намёкі на існаванне Каталоніі.
У 1981 годзе бібліятэка атрымала статус нацыянальнай. У 1994 годзе былі сфарміраваны 4 вялікія аддзелы бібліятэкі: бібліяграфічны, графікі, фанатэкі і гемератэка (збор перыядычных выданняў).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fontbona, Francesc: Présentation dés tresors de la Unitat Gràfica de la Biblioteca de Catalunya, Barcelona, 2005.
- Jorba, Manuel: La Biblioteca de Catalunya com a biblioteca nacional, Barcelona, 1996; The Biblioteca de Catalunya national of library of Catalonia, Barcelona, 1993 ; Els 80 anys de la Biblioteca de Catalunya, Barcelona, 1994.
- Panyella, V.: The Biblioteca de Catalunya, National Library of Catalonia, Barcelona: Biblioteca de Catalunya, 1993.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ а б Directorio de bibliotecas españolas Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ http://www.bnc.cat/Coneix-nos/Cronologia
- ↑ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ http://dogc.gencat.cat/ca/pdogc_canals_interns/pdogc_resultats_fitxa/?action=fitxa&documentId=610943
- ↑ http://www.bnc.cat/Coneix-nos/La-BC-en-xifres
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бібліятэка Каталоніі
- Сайт Бібліятэкі Каталоніі (катал.)