Антон Станіслававіч Катляр
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Антон Станіслававіч Катляр | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 сакавіка 1993[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 167 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Антон Катляр (нар. 7 сакавіка 1993, Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Гарняк-Спорт».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Антон Катляр нарадзіўся ў Кіраваградзе, дзе і пачынаў займацца футболам. У сезоне 2004/05 абараняў колеры мясцовай ДЮСШ-2 у чэмпіянаце ДЮФЛ. У 2006 годзе папоўніў шэрагі акадэміі кіеўскага «Дынама», у складзе якой бліскаў выніковасцю на працягу першага сезону, аднак некалькі здаў у другім, пасля чаго апынуўся ў ільічоўскім «Маналіце». У Ільічоўску Антону атрымалася вярнуць свой бамбардзірскі талент і летам 2009 года ён зноў вярнуўся ў Кіеў. Выступаў за «Дынама» ў чэмпіянаце ДЮФЛ, першынстве дублёраў і чэмпіянаце горада, аднак у 2011 годзе пакінуў клуб і перабраўся ў «Александрыю». Быў адным з лідараў каманды ў моладзевым першынстве, аднак у першы склад не трапляў і вырашыў паспрабаваць свае сілы ў іншых клубах[2].
У 2012 годзе Антон Катляр заключыў пагадненне з днепрадзяржынскай «Сталлю», якая выступала ў Другой лізе. Малады паўабаронца адразу ж забраніраваў за сабой месца на правым флангу гэтага клуба. У сезоне 2013/14 Антону разам з камандай атрымалася атрымаць «срэбра» Другой лігі і падвысіцца ў класе, а ўжо праз год «Сталь» паўтарыла сваё дасягненне ў Першай лізе. У тым жа сезоне 2014/15 Катляроў стаў найлепшым бамбардзірам Кубка Украіны, забіўшы ў вароты сапернікаў 5 мячоў, 4 з якіх з пенальці[3].
19 ліпеня 2015 года ў першым туры чэмпіянату Украіны 2015/16 Катляр дэбютаваў у Прэм’ер-лізе. «Сталь» адкрывала чэмпіянат матчам супраць дзейнага чэмпіёна кіеўскага «Дынама». У гэтай гульні Катляр у перапынку замяніў Юрыя Путраша.
У сакавіку 2016 года перабраўся ў беларускі «Нафтан»[4]. У складзе наваполацкага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[5] і неўзабаве далучыўся да ровенскага «Вераса», разам з якім выйшаў у Прэм’ер-лігу.
У лютым 2018 года перайшоў у харкаўскі «Геліяс». 2 жніўня таго ж года вярнуўся ў шэрагі ровенскага «Вераса», падпісаўшы кантракт на паўгода[6], але неўзабаве з-за інцыдэнту ў ноч на суботу 11 жніўня быў звольнены «за парушэнне спартыўнага рэжыму, парушэнне ўмоў кантракта і ўтойванне ад кіраўніцтва клуба дадзенага інцыдэнту»[7], аднак у канчатковым выніку кіраўніцтва клуба вырашыла тром звольненым ігракам «даць яшчэ адзін шанец»[8]. У кастрычніку 2018 года ўсё ж пакінуў «Верас».
У лютым 2019 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anton Kotlyar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Полузащитники днепродзержинской «Стали» Антон Котляр и Александр Ермаченко дали интервью (руск.). gorod.dp.ua (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2015. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ Антон Котляр - лучший бомбардир Кубка Украины сезона 2014/2015 (руск.). Футбольный клуб "Сталь" (Днепродзержинск) (6 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2015. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ «Нафтан» подписал контракты с Семеновым, Турлиным и Котляром
- ↑ «Нафтан» объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным
- ↑ Антон Котляр — гравець «Вереса»! (укр.). Інфармацыйная служба НК «Верас» (Роўна) (2 жніўня 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Офіційна заява Народного Клубу (укр.). Інфармацыйная служба НК «Верас» (Роўна) (13 жніўня 2018). Праверана 14 жніўня 2018.
- ↑ Трьом гравцям «Вереса» вирішили дати шанс (укр.). Інфармацыйная служба НК «Верас» (Роўна) (16 жніўня 2018). Праверана 16 жніўня 2018.