Антыльскае цячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Антыльскае цячэнне — цёплае паверхневае марское цячэнне ў Атлантычным акіяне, якое падсілкоўвае разам з Фларыдскім цячэннем на поўначы ад Багамскіх астравоў знакаміты Гальфстрым. Узнікае пры дасягненні Паўночнаэкватарыяльным цячэннем Антыльскіх астравоў і пад уздзеяннем сілы Карыёліса цячэ ад іх у паўночным кірунку.

Пачынаецца некалькі ўсходней вострава Пуэрта-Рыка, з'яўляючыся працягам Паўночнага Пасатнага цячэння. На поўначы злучаецца з цячэннем Гальфстрым. Хуткасць 0,9—1,9 км/г, тэмпература ў лютым 25, у жніўні 28°С. Салёнасць 36—37%.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]